Entropy : Zero 2

Entropy : Zero 2

37 个评价
E:Z2 - Беларускамоўны пераклад
由 R. Order 制作
Лiтаратурны пераклад субтытраў да Entropy: Zero 2 на беларускую мову; аўтар: R. Order, верасень 2022.
2
   
奖励
收藏
已收藏
取消收藏
Усталёўка
1) Спампуйце архіў па спасылцы: https://drive.google.com/file/d/15Am1BA-NAd8FBj1utP9b2_Gwg0WWDnke/view?usp=sharing
(вірусаў няма, праверана з дапамогай Kaspersky і Dr.Web).
2) Устаўце тэчкі з архіва ў каранёвы сегмент гульні (па змаўчанні, ...Steam\steamapps\common\EntropyZero2), пагадзіцеся на замену ўсіх файлаў новымі.
3) Запусціце EZ2 праз Steam.

Праверана: пераклад не ўплывае на атрыманне ачывак.

Перакладзена ўсё, што не было ўшыта ў код мапаў (цi не з'яўляецца тэкстурай) - ад субтытраў самой EZ2 да гукаў i рэплік NPC з HL2/Ep1/Ep2 (якія тут рэгулярна выкарыстоўваюцца) i інтэрфейсу меню (улучаючы ўкладкі у графе "Налады").

P.S.: Здаецца, усе вакол палічылі сваім абавязкам зрабіць уласны пераклад да Entropy: Zero 2. Зараз EZ2 можа прэтэндаваць на месца ў кнізе рэкордаў Гінэса як мод да HL2, да якога фанаты выпусцілі АДРАЗУ СТОЛЬКІ перакладаў на славянскія мовы.
Прадмова перакладніка
Entropy: Zero 2 выйшла амаль своечасова. Гісторыя пра калабаранта, які працуе на іншапланетных фашыстаў, - адбіраючы жыцці ў iмкнучыхся да волi людзей толькі для таго, каб дасягнуць ўласнай мэты - i якi ў выніку разумее, што тыя яго падманвалі і выкарыстоўвалі, апярэдзіла свой час усяго на месяц (выйдучы ў жніўні 2022 г. заміж верасня, калі ЗСУ пераламалі ход самай агіднай вайны за апошнія 80 гадоў).

Разам з тым, EZ2 - гэта яшчэ i гісторыя пра страту і здабыццё чалавечнасцi. Адпаведная сюжэтная лінія пачынаецца ва ўступным маналогу галоўнага героя і сканчаецца на апошняй фразе эпізоду на станцыі загрузкі ШI Уiлсана ў сiстэму, якая падкрэслiвае канчатковую змену характару персанажа (таму праходзіць гульню без Ўілсана папросту марна: так яе сюжэт губляе палову свайго сэнсу, а геймплэй - каля чвэрці падрыхтаваных аўтарамі дыялогаў).

Галоўны герой EZ2 - трагічны неўдалота, які з-за сваёй злосці, роспачы і адзіноты усвядомлена стаў лiхадзеем, але нават ад гэтага яму не робіцца лягчэй. Ён паглынуты сваёй нянавісцю і імкненнем да эгаістычнай мэты, у дасяжнасць якой ён верыць гэтак слепа, што гатоў знішчыць нават сваю дакладную копію, якая раней яго зразумела цану службы выяўнаму злу.

І блiжэй да фіналу гэты неўдалота або зменіцца і павернецца супраць тых, хто яго выкарыстоўваў (тым самым атрымаўшы хаця б надзею на шчаслівы фінал), або канчаткова ператворыцца ў бязвольную марыянетку, якую ў перспектыве чакае толькі цішыня і бясконцая цемра - у адрозненне ад людзей, чыю волю ён так імкнуўся растаптаць.

R. Order, 14.09.2022.

Спойлер: Украіна пераможа.
Скрыншоты
Вядомыя праблемы
1) З-за парушэння адлюстравання знакаў арыгінальны шрыфт, які выкарыстоўваецца ў EZ2, давялося замяніць класічным шрыфтам HL2. У выніку ўступны тытр з назвай гульні выглядае не так стылёва, як у арыгінальнай версіі (тое ж датычыцца фінальных тытраў).

2) Большую частку тэксту аўтары змесцавалі ў txt- i dat-файлах з тэчак resources; іх пераклад не ўяўляе ніякіх цяжкасцяў. Але ж некаторыя асобныя фразы, што з'яўляюцца на экране, ушыты ў файлы саміх мапаў EZ2 (накшталт надпісу "Memory skipping..." ці "11 month before recovery", ці нават надпісаў "Special Delivery" і "Incoming!"). З гэтым нічога не зрабіць: нават пераклады першай Entropy: Zero (у якой сустракалася тая ж праблема), ухваленыя распрацоўнікамі, утрымвалі некаторыя фразы "неперакладзенага" ангельскага тэксту - без выкрыцця і перапрацоўкі файла кожнай асобнай мапы далезці да iх немагчыма, але ж гэта вельмi рызыкоўная ідэя з пункту гледжання агульнай працаздольнасці гульні (асабліва гэта дакранаецца бонуснай мапы "Халодны сігнал"). Та я ж сітуацыя з назвамі двух тыпаў зброі - Stunstick (электрашокер) i S.L.A.M. (насценная міна-ліпучка); гэтых словаў проста няма ў файле са спісам назваў зброі; дзе яны захоўваюцца насамрэч, нiхто не ведае.
14 条留言
Deluxderet420 2023 年 10 月 8 日 下午 7:20 
norm
R. Order  [作者] 2023 年 2 月 19 日 上午 2:38 
Вялiкi дзякуй! :D У выпадку, калі я праз некалькі гадоў буду працаваць над абнаўленнем перакладу, абавязкова звярнуся ^^
ERFromYouTube 2023 年 2 月 19 日 上午 2:08 
Ого, як-небудзь спампую і пагляджу, што за праект) Калі што, звяртайся ў лічку, дапамагу з некаторымі тэхнічнымі момантамі - напрыклад, з неперакладемымі радкамі як на мапах, так і ў інтэрфэйсе
R. Order  [作者] 2023 年 2 月 17 日 上午 12:10 
Большое спасибо! ^^
Sir Shizoyoshi 2023 年 2 月 16 日 下午 10:58 
Моё уважение за проделанный труд, перевод отличный :praisesun:
R. Order  [作者] 2022 年 10 月 21 日 上午 10:04 
Героям слава! Жыве вечна!
DiD 0LEKSA 2022 年 10 月 21 日 上午 1:40 
Слава Україні! Жыве Беларусь!
Sergey121594 2022 年 9 月 24 日 上午 11:07 
Вельмi дзякую за пераклад! Спадзяюся што нiкому не патрэбная вайна у хуткiм часе скончыцца
KappaBASS 2022 年 9 月 21 日 下午 12:01 
Чел ну ты просто монстр ахахах. Мегахарош, спасибо за проделанный труд!
HDMI Degenerate 2022 年 9 月 17 日 下午 5:17 
Спасибо. Буду проходить игру на своём языке наконец таки!